Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Кастытуцыі Рэспублікі Беларусь

14.03.2025
Шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Кастытуцыі Рэспублікі Беларусь, прайшоў ва ўстанове.

У гутарках «Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь», «Што такое Канстытуцыя?», «Канстытуцыя ў казках» выхаванцы замацавалі веды аб правах і абавязках грамадзян Рэспублікі Беларусь, папоўнілі слоўнік новымі словамі «канстытуцыя», «закон», «абавязкі» і інш.
У гульнях «Збяры герб», «Знайдзі сцяг», «Мемары», «Уся Беларусь» замацавалі веды аб дзяржаўных і прыродных сімвалах Рэспублікі Беларусь. У слоўнікавай гульне «Дазваляецца - забараняецца» удакладнілі правы дзяцей па змесце Канстытуцыі.
Разам з бацькамі прынялі актыўны ўдзел у выставе малюнкаў «Канстытуцыя вачыма дзяцей».

поделиться в:
Ещё в этом разделе