Мядзведзь Барута і абараначніцы
21.03.2025На імправізаваным кірмашы выхаванцы пазнаёміліся з прадметамі народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: вырабамі з гліны, лазы, саломкі, лёну. Зацікавілі дзяцей тканыя ручнікі і дываны, якім больш за 100 гадоў.
Бараначніцы расказалі, калі ў Смаргоні з’явіліся абаранкі, як іх выраблялі раней.
Кульмінацыйным момантом праграмы стаў прыход мядзведя Баруты, які паказаў дзецям, чаму ён навучыўся ў Мядзведжай акадэміі. Разам с мядзведзем дзеці пагулялі ў музычную гульню «Перадай абаранак», памераліся сіламі.
У канцы мерапрыемства бараначніцы пачаставалі дзяцей смачнымі абаранкамі.