Дзяржаўная сiмволiка

Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь

Як суверэнная дзяржава, Рэспубліка Беларусь мае свае дзяржаўныя сімвалы – Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб, Дзяржаўны гімн.

 

Дзяржаўны сцяг пастаянна падняты на будынках органаў улады і некаторых дзяржаўных устаноў, устанаўліваецца ў службовых кабінетах кіраўнікоў гэтых органаў (устаноў), у школах, на выбарчых участках, вывешваецца ў час розных урачыстых мерапрыемстваў. 
Выява Дзяржаўнага герба размяшчаецца на будынках органаў улады і шэрагу дзяржаўных устаноў, унутры службовых кабінетаў іх кіраўнікоў, а таксама на пячатках гэтых органаў, на манетах, пашпартах грамадзян Рэспублікі Беларусь.

 

Дзяржаўны гімн выконваецца ў пачатку і ў шэрагу выпадкаў на заканчэнні важных дзяржаўных і грамадскіх падзей, у тым ліку пры ўступленні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на пасаду – пасля прынясення ім Прысягі.